Поиск по библиографии: (<.>A=Якубоўскі, Міраслаў Віктаравіч (член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1938—2021)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Якубоўскі, Міраслаў Віктаравіч (член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1938—2021).
Месца нараджэння: г. Сквіра Кіеўскай вобласці (Украіна). Вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі. Скончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1961). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1991). Узнагароджаны CM СССР юбілейным памятным медалём імя акадэміка К.І. Скрабіна за выдатныя заслугі ў галіне ветэрынарнай, біялагічнай і медыцынскай гельмінталогіі, Нагрудным знакам адрознення імя В.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі ў сферы навукі Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі (2019).
Характарыстыка дзейнасці: Па ініцыятыве вучонага значна пашырыліся даследаванні па вывучэнні эканамічнага ўрону і ацэнцы эфектыўнасці ветэрынарных мерапрыемстваў, усебаковае сталі падыходзіць да высвятлення патагенезу і сутнасці імунітэту пры паразітозах, праведзены значныя работы па пошуку сучасных сродкаў тэрапіі і прафілактыкі паразітозаў, прымяненню імунастымулятараў пры паразітозах, пошуку біялагічных прэпаратаў для прафілактыкі паразітарных хвароб. Ім распрацаваны цэлы шэраг новых сучасных антгельмінтыкаў і іншых супрацьпаразітарных сродкаў, сродкаў імунадыягностыкі і імунапрафілактыкі. Ужыванне распрацаваных М.В. Якубоўскім ветэрынарных прэпаратаў "Ивермектим" і "Клозамектим" дазволіла адмовіцца ад імпарту некаторых замежных прэпаратаў і рэзка знізіць заражанасць буйной рагатай жывёлы падскурным аваднём у рэспубліцы. Ім прапанаваны схемы ранняй хіміяпрафілактыкі гельмінтозаў свіней, распрацавана сістэма мерапрыемстваў па іх прафілактыцы. Па выніках даследаванняў больш за 50 распрацовак укаранёны ў вытворчасць з высокім эканамічным эфектам. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 16 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар звыш 550 навуковых артыкулаў, 25 патэнтаў, 30 кніг, сярод якіх даведнікі, манаграфіі і падручнікі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выдадзена 40 рэкамендацый, настаўленняў і інструкцый. Інфармацыя на 2021.